Poem Hunter
Poems
У СТУДНІ
(1758 - 1800 / England)

У СТУДНІ

Дзе туман над дугой ракі
рассыпае ўвечар валосьсе
лічыць дзеўчына цягнікі
што лічыць яшчэ засталося
і тапелец зь вязьніцы вады
зарыдаў па душы вазьніцы
і ня можа зорка жуды
ў алавянным небе спыніцца

рэчаіснасьць поўная дзён
як вядро да краёў памыяў
і глядзіць са студні Харон
усе вочы махлярствам выеў
падымае са дна абол
так стаміла служба ліхая
і душа вазьніцы праз боль
ад шкадобы сьлязьмі выбухае

User Rating: 5 / 5 ( 0 votes )

Maya Angelou

Phenomenal Woman

Comments (0)

There is no comment submitted by members.